Logo Goethe-Institut

Беларусь

Гётэ-Інстытут у Беларусі

Гётэ-Інстытут у Беларусі зачынены з 2021 года і да далейшага паведамлення. Нашы праграмы і прапановы працягваюць існаваць у рэжыме анлайн і даступныя ва ўсім свеце: Вывучайце з намі нямецкую мову, бясплатна спампоўвайце электронныя выданні, карыстайцеся нашымі праграмамі прафесійнай падрыхтоўкі і шмат іншым. Усе падрабязнасці Вы знойдзеце ніжэй.

Вывучайце нямецкую мову

Дзякуючы нашаму досведу да Вашага поспеху

Інстытут імя Гётэ папулярызуе нямецкую мову ва ўсім свеце. Мы прапануем курсы нямецкай мовы і экзамены ў больш як 90 краінах.

  • Аптымальнае рашэнне для любых запатрабаванняў
  • У надзейных руках на любым узроўні
  • Міжнародна прызнаныя моўныя сертыфікаты

Onleihe

Onleihe – гэта бясплатная дыгітальная бібліятэка Гётэ-Інстытута. На сённяшні дзень Вы можаце спампаваць 23.000 нямецкамоўных электронных кніг, аўдыякніг, матэрыялаў для тых, хто вывучае нямецкую мову, часопісаў і газет, а таксама глядзець фільмы ў рэжыме анлайн.

Далучыцца да культуры

Гётэ-Інстытут аб'ядноўвае людзей па ўсім свеце. З'яўляючыся культурным цэнтрам Федэратыўнай Рэспублікі Германія, мы падтрымліваем культурны абмен, адукацыю і сацыяльны дыскурс у міжнародным кантэксце. Тут Вы можаце даведацца больш аб нашых глабальных тэмах, прапановах і праграмах падтрымкі.

Кантактная інфармацыя

Пры ўзнікненні пытанняў, калі ласка, звяртайцеся да нас. Просім пісаць нам на электронную пошту.

ВЫКЛАДАННЕ НЯМЕЦКАЙ МОВЫ

Інстытут імя Гётэ з’яўляецца асноўным арганізатарам праграм павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў нямецкай мовы. Азнаёмцеся з праграмай мерапрыемстваў Інстытута імя Гётэ для выкладчыкаў.