Крок 1: Рэгістрацыя на Mein Goethe.de
Для карыстання Onleihe трэба ўваходзіць у акаўнт праз нашу старонку Mein Goethe.de Калі ў Вас яшчэ няма акаўнта на нашай старонцы, то, калі ласка, зарэгіструйцеся там. Рэгістрацыя і карыстанне сервісам бясплатнае.
Уваход у акаўнт
Рэгістрацыя
Крок 2: Актывацыя Onleihe
Пасля ўваходу ў акаўнт на старонцы Mein Goethe.de абярыце пункт меню “Мой Onleihe” і клікніце там на “Увайсці” (Anmelden).
Уваход у Onleihe
Крок 3: Спампоўванне мабільнага дадатаку
Спампуйце мабільны дадатак, каб карыстацца сервісам Onleihe на смартфоне альбо планшэце. Адкрыйце мабільны дадатак пасля ўсталявання.
Мабільны дадатак Onleiheў iTunes Store
Крок 4: Уваход у аккаунт
Адкрыйце меню мабільнага дадатку Onleihe (уверсе злева).
>> Абярыце пункт “Бібліятэка Гётэ-Інстытута” (“Bibliothek des Goethe-Instituts”)
>>Увайдзіце, увёўшы Вашы рэгістрацыйныя дадзеныя для Mein Goethe.de.
Крок 5: Спампоўванне выдання
Вы зарэгістраваліся. Абярыце пункт меню “Шукаць” (“Stöbern”) для пошуку і спампоўкі выданняў.
Крок 6: Прыняццё ўмоваў карыстання
Калі Вы спампоўваеце выданне ўпершыню, сістэма запытае Вас аб згодзе прыняць Заяву аб абароне дадзеных і Умовы карыстання. Калі ласка, пацвердзіце, што Вы згодны.