Томаш Асасіньскі раіць
Пчолы і нябачнае
Пачынаецца ўсё з прыдуманых моў. Эсэістычнае падарожжа (бо кніга Клемэнса Зэца і ёсць, уласна кажучы, доўгае эсэ, скампанаванае з чытацкіх уражанняў, аўтабіяграфічных гісторый, дзённікавых нататак, а таксама малюнкаў, і гэтым трохі нагадвае Зэбальда) хутка прыводзіць чытача ў зусім невядомыя мясцовасці, да забытых асобаў і дзівакаватых выказванняў -- напрыклад, такіх: "Марак павінен насіць з сабою сваё піяніна ў дарожным кіёчку" або: "Сфатаграфаць Сакрата ў выглядзе музычнага інструмента". Зэца зачароўвае феномен штучных моў, цікавяць межы паміж іх натуральнасцю і штучнасцю, ён апавядае не толькі пра добра вядомыя эсперанта і валапюк, але і пра менш вядомыя "універсальныя" мовы Ёна Вайльгарта (aUI) ці Чарльза К. Бліса (blisssymbolicks), якімі або ніхто не карыстаеццца, або карыстаецца лічаная колькасць людзей.
Аповед вядзецца зусім не ў навуковым стылі, а вельмі асабіста, гістарычныя асобы перамежваюцца з жывымі знаёмымі аўтара, што надае кнізе характар сапраўды інтэнсіўнага, дзейснага падыходу да феномена мовы.
Suhrkamp Verlag
Clemens J. Setz (Клемэнс Й. Зэц)
Die Bienen und das Unsichtbare (Пчолы і нябачнае)
Suhrkamp Verlag, Berlin, 2020 (Выдавецтва Suhrkamp Verlag, Берлін, 2020 г.)
ISBN: 978-3-518-42965-5
416 старонак
Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ
Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
SWR
Deutschlandfunk Kultur
SRF