Хуткі ўваход:

Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1) Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Оршаля Томашы-Ленарт раіць
Чужы Фердынанд

Der fremde Ferdinand. Märchen und Sagen des unbekannten Grimm-Bruders © Die Andere Bibliothek, Berlin, 2020 Калі мы чуем ці чытаем словы "браты Грым", то аўтаматычна згадваем двух збіральнікаў казак, мовазнаўцаў і фалькларыстаў Якаба і Вільгельма Грымаў. Але мала каму вядома, што акрамя гэтых двух Грымаў па шляху збірання казак і паданняў, па пісьменніцкім шляху крочыў і іх малодшы брат Фердынанд. Гайнэр Бёнке і Ганс Заркавіч, укладальнікі выдадзенай у 2020 г. кнігі, бачылі сваю мэту ў тым, каб з нагоды 175-й гадавіны з дня смерці Фердынанда Грыма стварыць яму помнік і вывесці яго з ценю абодвух славутых братоў. Справа ў тым, што Фердынанд Грым чужы не толькі сённяшнім чытачам, як чужога ўспрымалі яго і абодва браты: пачынаючы з 1810 г. Фердынанду, белай вароне ў сям'і, з прычыны ягонага "няправільнага жыцця" і ягонай "ненатуральнасці", але хутчэй, відавочна, з прычыны дэманстратыўнай "інакшай" арыентацыі давялося зведаць непрыняцце (ці знявагу) з боку абодвух братоў.
Аўтары кнігі Der fremde Ferdinand ("Чужы Фердынанд") спрабуюць паказаць дзейнасць малодшага брата Грымаў як пісьменніка, збіральніка і выдаўца народных казак, "вярнуць яму справядлівасць, якой ён не зведаў ад іх (Якаба і Вільгельма)". Дуэту ўкладальнікаў удалося дасягнуць гэтай мэты дзякуючы аналізу характару працы Фердынанда Грыма, вывучэнню яго перапіскі з "больш дасведчанымі" братамі, даследаванню крыніц і пазнейшага існавання сабраных Фердынандам казак. З дапамогай падрабязнай ілюстраванай біяграфіі, у якой выкарыстоўваліся архіўныя матэрыялы і пісьмы, з дапамогай сваіх тлумачэнняў да выбраных казак, а таксама перадрукаванага апавядання Tante Henriette ("Цётухна Генрыета") укладальнікі доказна дэманструюць чытачу рознабаковы пісьменніцкі талент "чужога Фердынанда" і даюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з сямейным жыццём Грымаў. Падсумоўваючы, адзначым: дзякуючы рупліваму інфармацыйнаму пошуку ўкладальнікі здолелі стварыць шматгранны партрэт збіральніка казак, пісьменніка, супярэчлівага летуценніка, "сябра гномаў і знаўцы птушынай мовы" і паказаць творчасць Фердынанда Грыма ў адэкватным святле.
Verlag „Die Andere Bibliothek“

Heiner Boehncke, Hans Sarkowicz (Гайнэр Бёнке, Ганс Заркавіч)
Der fremde Ferdinand. Märchen und Sagen des unbekannten Grimm-Bruders (Чужы Фердынанд. Казкі і паданні невядомага брата Грымаў)
Die Andere Bibliothek, Berlin, 2020 (Выдавецтва Die Andere Bibliothek, Берлін, 2020 г.
ISBN 9783847704287
300 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Perlentaucher
Die Welt (платна)
Süddeutsche Zeitung (платна)