Хуткі ўваход:

Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1) Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Пауліна Шэдыкава-Чухава раіць
Страчаны сын

Der verlorene Sohn © Aufbau Verlag, Berlin, 2020 У апошнім рамане Вольгі Гразновай мы сочым за лёсам  Джамалудззіна, сына магутнага паўночна-каўказскага імама Шаміля, якога ў самы разгар вайны на Каўказе аддалі ў якасці закладніка расійскаму цару. У Расіі Джамалудззін адкрывае для сябе новы свет, новую культуру, мову; неспадзявана ён апынаецца паміж двума цалкам рознымі светамі і дзвюма рознымі рэлігіямі і не толькі мусіць змагацца са сталеннем, пастаяннай разарванасцю, тугою і любоўю, але і трапляе ў невырашальны канфлікт ідэнтычнасці.
 
Вольга Гразнова ўпэўнена выкарыстоўвае ў рамане гістарычны матэрыял, які сапраўды даўно заслугоўваў грунтоўнага і вычарпальнага доследчага пошуку, і стварае з яго бліскучую фіктыўную гісторыю. Пры гэтым яна даследуе праблему існавання паміж светамі і пытанне "Што ёсць, уласна кажучы, радзіма?", што было галоўнай тэмай і ранейшых раманаў Гразновай.
 
Гэты гістарычны раман асабліва парадаваў мяне магчымасцю апынуцца па волі аўтаркі ў невядомым свеце і яго (таксама) балючай і журботнай гісторыі, якую Гразнова апісвае з захапляючай вобразнасцю і падрабязнасцю, без патэтыкі і настальгіі. Хоць тут мы маем справу галоўным чынам з гістарычным матэрыялам, але тэмы пры чытанні зноў і зноў актуалізуюцца, "асучасніваюцца", у тым ліку дзякуючы жывой мове і перспектыве. Раман Гразновай Der verlorene Sohn ("Страчаны сын") пакіне ў чытача надзвычай цікавыя і хвалюючыя ўражанні.
Aufbau Verlag

Olga Grjasnowa (Вольга Гразнова)
Der verlorene Sohn (Страчаны сын)
Aufbau Verlag, Berlin, 2020 (Выдавецтва Aufbau Verlag, Берлін, 2020 г.)
ISBN: 978-3-351-03783-3
383 старонкі
 
Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe  Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deutschlandfunk Kultur
SWR2
Süddeutsche Zeitung