Саніта Муйжніеце раіць
Happy place
Happy Place аб'ядноўвае сюжэты коміксаў, якія стварыў Макс Байтынгер у 2018—2020 гг. Не спадзявайцеся знайсці ў гэтай кнізе інструкцыю наконт таго, як стаць шчаслівым або здабыць раўнавагу ў жыцці. Макс Байтынгер – адзін з самых цікавых і своеасаблівых прадстаўнікоў маладога пакалення нямецкіх стваральнікаў коміксаў. Лаканічнымі лініямі і фігурамі ён умее ператвараць абсурдныя жыццёвыя сітуацыі ў дасціпныя медытатыўныя метафары. З імі можа ідэнтыфікаваць сябе кожны чалавек, які карыстаецца камп'ютарам, плаціць падаткі, наведвае фітнэс-студыю ці ходзіць да доктара.
Разглядаючы акуратныя малюнкі і кампазіцыі, можна падумаць, што іх намаляваў робат ці яны былі зробленыя ў фоташопе. На самай справе адшліфаваныя да тонкасці дэталі і гладкія фарбы – гэта вынік руплівай ручной працы, за якой часам можна назіраць аўтара на відэа ў Інстаграме. Чараўніцтва комікса як мастацкага жанру выяўляецца ў тым, што ні напісаныя пісьменнікам сказы, ні скампанаваныя кінамастаком у пэўнай паслядоўнасці і часе малюнкі не вядуць, не падганяюць чытача наперад. У коміксе рэжысурай займаецца сам чытач , ён сам вызначае рытм чытання і вырашае, на якія дэталі трэба звярнуць увагу. Але гэта патрабуе і пэўных высілкаў – можна "прабегчы" ўсю гісторыю на адным дыханні, але можна і даўжэй затрымацца на асабліва прыцягальных дэталях і малюнках. Happy Place нагадвае схованку, у якой чытач можа затаіцца ад быццам пастаўленай на галаву паўсядзённасці, можа даць волю сваім уяўленням і марам і пажартаваць з самога сябе.
Rotopol
Max Baitinger (Макс Байтынгер)
Happy Place
Rotopol, Kassel, 2020 (Выдавецтва Rotopol, Касэль, 2020 г.)
ISBN 978-3-96451-016-7
160 старонак
Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Pfeil und Bogen