Ганна Мельнічук раіць
Фрэдзі і ўтаймаванне зла
Фрэдзі і Маціс, берлінскія хлапчукі ў пераходным узросце, наведваюць школу падоўжанага дня, яны неразлучныя сябры, хаця адрозніваюцца амаль усім. Маціс расце з бацькамі, у сям'і дзе ўсе любяць адно аднаго, жыве ў прасторным доме, ён заўзяты футбаліст, вельмі любіць знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, ладзіць легендарныя вечарынкі і сваім нахабствам часта спрычыняе праблемы. Фрэдзі ж, наадварот, належыць да спакойных дзяцей, выхоўвае яго адна мама, з якою ён жыве ў маленькай кватэры, хлопчык абыякавы да футбола, пачувае сябе ніякавата, калі на яго кіруюцца позіркі іншых людзей, не марыць пра вечарынкі з нагоды дня народзінаў і абсалютна несвядома становіцца анёлам-ахоўнікам Маціса, калі таго ледзь не выганяюць са школы. Фрэдзі не ўмее сказаць "не", ён гатовы на самаахвяраванне, каб стрымаць Маціса. А калі яму давялося сутыкнуцца з сапраўднымі цяжкасцямі, ён застаецца з імі сам на сам.
Анкэ Штэлінг напісала кранальны раман пра сталічныя будні двух хлопчыкаў, сяброўства якіх ставіцца на выпрабаванне. Яна падымае пытанні еднасці і ідэнтычнасці і прымушае задумацца над тым, што значыць сапраўднае сяброўства. Гісторыю расказвае усёведная апавядальніца, якая ў крытычныя моманты вынаходліва ўмешваецца і аналізуе маральныя аспекты.
cbj Kinder- und Jugendbuchverlag in der Verlagsgruppe Random House
Anke Stelling (Анкэ Штэлінг)
Freddie und die Bändigung des Bösen (Фрэдзі і ўтаймаванне зла)
cbj Kinder- und Jugendbuchverlag in der Verlagsgruppe Random House, München, 2020 (Выдавецтва cbj Kinder- und Jugendbuchverlag у выдавецкай групе Random House)
ISBN: 978-3-570-17729-7
256 старонак
З 10 год
Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ
Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deutschlandfunk Kultur
Bücher-Magazin
MOZ.de