Дарота Страіньска раіць
Агонь свабоды
Кніга Вольфрама Айленбергера Feuer der Freiheit ("Агонь свабоды") – гэта філасофска-гістарычнае і біяграфічнае эсэ пра чатырох "выратавальніц" філасофіі ў дзесяцігоддзе татальнага панавання нацыянал-сацыялізму і сталінізму (1933—1943 гг.): Сімону дэ Бавуар, Ханну Арэндт, Сімону Вайль і Айн Рэнд. У віртуозна скампанаваным перапляценні гісторыі ідэй, творчасці і жыцця аўтар распавядае гісторыю гэтых харызматычных інтэлектуалак (тры з іх – яўрэйкі), якія праз сваё нараджэнне апынуліся ў стагоддзі гвалту. Агульны лейтматыў іх мыслення і жыцця -- гэта распрацоўка тэмы таталітарызма і абарона свабоды індывіда, які супраціўляецца паглынальнай сіле калектыву (народа, расы, класа, пралетарыята). Філасофскія высновы, якія кожная з іх робіць асобна, вельмі розныя; дзякуючы эмпатычнаму, параўнальна-кантрастуючаму аповеду яны набываюць контуры і нагляднасць. Чытанне гэтай кнігі натхняе і імунізуе!
Klett-Cota Verlag
Wolfram Eilenberger (Вольфрам Айленбергер) Feuer der Freiheit. Die Rettung der Philosophie in finsteren Zeiten (1933–1943) (Агонь свабоды. Ратаванне філасофіі ў змрочныя часы /1933—1943 гг./)
Klett-Cotta Verlag, Stuttgart, 2020 (Выдавецтва Klett-Cotta Verlag, Штутгарт, 2020 г.)
ISBN: 978-3-608-96460-8
400 старонак
Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ
Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deutschlandfunk
WDR.de
sueddeutsche.de