Урбан Шрымпф раіць
Гегель
З нагоды 250-годдзя з дня нараджэння Гегеля Себасціян Острыч (нар. у 1983 г.) наважыўся здзейсніць сваім творам Hegel. Der Weltphilosoph ("Гегель. Філосаф свету") нешта значнае. Адпаведна спадзяванням аматараў Гегеля і нават пераўзыйшоўшы іх спадзяванні Клаўс Фівэг, Карэн Нг, Юрген Каўбэ, Жан-Батыст Вюйеро, Дзітмар Дат, Славай Жыжэк, Гюнтэр Цёлер і інш. узбагацілі даследаванне творчасці Гегеля доўгачаканымі і грунтоўнымі яе інтэрпрэтацыямі.
Разлік Острыха апраўдаўся. Навукова-папулярная кніга на 300 старонак вядзе нас з сабою ў падарожжа, да гэтага часу не пазначанае на ніводнай гегелеўскай мапе, у якім нязмушана выкарыстоўваюцца біяграфічныя рамкі, каб рэльефна і – у духу Гегеля – выхапіўшы з жыцця падкрэсліць сутнасць яго філасофіі, часта па-філасофску запакаваную ў закручаныя складаныя сказы. Так славутае і сумна вядомае гегелеўскае паняцце Aufhebung (зняцце) Острых тлумачыць з дапамогай такога яснага, укаранёнага ў жыцці прыкладу, як шлюб. "Знятае" можа мецца ў нас толькі спекулятыўна і ў трайным праяўленні: як ужо не існуючае, як захаванае і як паднятае на больш высокі ўзровень. Бясформныя стасункі кахання ці нават інтрыжка могуць закончыцца, калі яны пяройдуць у шлюб, але як шлюб яны адначасова падымаюцца на больш высокую ступень – дынамічнае (у думках цэласнае) трыа адмаўлення, захавання і ўзвышэння.
І наконт некаторых тэзісаў – напрыклад: "Фенаменалогія духу" Гегеля магла б здацца першаму чытачу творам, напісаным у п'яным стане, або як "пэўнага кшталту роўд-муві з фантастычнымі элементамі" – можна не турбавацца: дзякуючы Острычу яны становяцца не толькі не чужароднымі, а быццам самастойна прыдуманымі. Займальна для аматараў філасофіі, а не толькі для тых, хто пачынае знаёміцца з творчасцю Гегеля.
Propyläen/Ullstein Verlag
Emilia Smechowski (Эмілія Сьмяхоўская)
Rückkehr nach Polen («Вяртанне ў Польшчу»)
Carl Hanser Verlag, München, 2019 (Выдавецтва Carl Hanser Verlag, Мюнхен, 2019 г.)
ISBN 978-3-446-26418-2
256 старонак
Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Süddeutsche Zeitung
Deutschlandfunk Kultur
perlentaucher.de