Лена Дорн раіць
Лета
Лейла жыве ў Германіі, але кожныя летнія вакацыі бавіць у вёсцы, з якой паходзіць яе бацька. Вёска знаходзіцца ў Курдыстане, краіне, якую дзяўчынка не можа знайсці ў атласе. Але аднойчы ёй не дазваляюць паехаць туды, і яна не можа не адчуваць страху за сваякоў. Цяпер яе галоўнай праблемай становіцца ўзаемасувязь памяці, аповеду і разумення. Гэта мае дачыненне і да бацькі Лейлы, які перапоўнены гісторыямі пра езідаў і расказвае дачцы эпізоды з уласнага мінулага.
Лейла тым часам паступае ў універсітэт. Яна спрабуе рассартаваць расказанае і тое, што неабходна расказаць, супярэчлівае і незразумелае. Праз Інтэрнэт сочыць за палітычнымі падзеямі і ўсё ж часта не можа да канца дадумаць уласныя сказы. "Але закончаныя сказы патрэбны, -- зноў і зноў кажа сабе Лейла, -- без закончаных сказаў немагчыма нікому расказаць пра гэта". У рамане паралелізм неспалучальнага выпрабоўвае паўсядзённую рэальнасць Лейлы. Акрамя таго, гэта кніга пра пытанне, ці паходзіш ты аднекуль і ці не мусіш ты накіравацца некуды, калі аповед скончыцца.
Carl Hanser Verlag
Ronya Othmann (Роня Отман)
Die Sommer (Лета)
Carl Hanser Verlag, Berlin, 2020 (Выдавецтва Carl Hanser Verlag, Берлін, 2020 г.
ISBN: 978-3446267602
288 старонак
Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ
Рэцэнзіі ў нямецкамоўных СМІ:
Süddeutsche Zeitung
SWR2
Zeit Online
mdr Kultur