Крысціна Пфаў раіць
Калі надыходзіць цемра
Гісторыі распавядаюць пра пераход межаў і магутнасць фантазіі, якая стварае ўласныя, часам прывідныя вобразы. Але безвыходнасць – гэта не варыянт, нават калі надыходзіць цемра. Таму што кожнае месца разлому хавае ў сабе змену перспектывы і адкрывае новы гарызонт.
Кароткія гісторыі атрымаліся беззаганнымі: яны дасціпныя, кранальныя і глыбокадумныя. Цудоўная гульня з жанрамі і чаканнямі, якімі Петэр Штам умее выдатна жангліраваць. Апавяданні лёгка чытаюцца, і адначасова яны дасканалыя і поўныя нечаканасцей. Дачытаўшы кнігу, пра яе змест яшчэ доўга думаеш. Адназначна раю прачытаць!
S. Fischer-Verlage
Peter Stamm (Петэр Штам)
Wenn es dunkel wird (Калі надыходзіць цемра)
S. Fischer-Verlage, Berlin, 2020 (Выдавецтва S. Fischer-Verlage, Берлін, 2020 г.)
ISBN: 978-3100022264
192 старонкі
Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ
Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deuschlandfunk Kultur
NDR
SWR2