Амалія Мачэк раіць
Першыя і апошнія вершы

Erste und letzte Gedichte  © © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2020 Erste und letzte Gedichte © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2020
Фаб'ян Гафнер (1966—2016 гг.) застаецца ў нашай памяці як сапраўдны друг, літаратуразнаўца і кангеніяльны перакладчык з славенскай мовы на нямецкую (перакладаў такіх аўтараў, як Зайц, Зупан, Шаламун, Крэзэ, Відмар і інш.; з 2017 года Інстытут імя Гётэ ў Любляне нават прысуджае прэмію імя Фаб'яна Гафнера). Дзякуючы дзвюм кнігам, якія былі рупліва складзены блізкімі Гафнеру людзьмі -- Здэнкай Гафнер Чэлан, Петэрам Хандке і Дамінікам Срыенцам -- і выйшлі ў свет у вядомых выдавецтвах Берліна і Любляны, ён цяпер апынуўся на пярэднім плане як паэт.
У дзвюхмоўнай кнізе выдавецтва "Зуркамп" пад сціплым загалоўкам Erste und letzte Gedichte ("Першыя і апошнія вершы") змешчаны менавіта яны -- юнацкія вершы Фаб'яна Гафнера і вершы апошніх гадоў яго жыцця. Гэтыя вершы Фаб'ян Гафнер сам не перакладаў на нямецкую мову, так што Петэр Хандке мог перакладаць іх без перадузятасці і здолеў зрабіць гэта з вялікай абачлівасцю. У сваёй кранальнай прадмове Хандке адзначае, што нават юнацкія вершы ствараліся як зусім сур'ёзныя – "па-дзіцячы сур'ёзныя – па-фаб'янгафнерскі сур'ёзныя" і што ў аснове ўсіх вершаў яго занадта рана памерлага сябра ляжыць "пяшчотны і ціхі  -- але менавіта таму, што пяшчотны, не нямы, не бязмоўны – страх".
Гэтыя, а таксама ўсе напісаныя па-славенску вершы змешчаныя ў толькі што апублікаваным поўным зборы твораў, выдадзеным Здэнкай Гафнер Чэлан і Алёшам Харламавым (Cankarjeva založba). Загаловак кнігі -- Iz jezika, ki ga ni ("З мовы, якой няма") -- запазычаны з аднаго з самых важных вершаў: "Пісаць вершы: перакладаць з мовы, якой няма" (перакл. Фаб'яна Гафнера).
Suhrkamp Verlag

Fabjan Hafner/Peter Handke (Фаб'ян Гафнер / Петэр Хандке)
Erste und letzte Gedichte (Першыя і апошнія вершы)
Suhrkamp Verlag, Berlin, 2020 (Выдавецтва Suhrkamp Verlag, Берлін, 2020 г.)
ISBN: 978-3518225134
119 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
lyrik-empfehlungen.de
glanzundelend.de
literaturkritik.de
buecher.de
Literaturhaus Wien
ORF Kärnten
Wiener Zeitung