Рыке Райнігер раіць
Бухта Бітэрмонда

Bittermonds Bucht © © Hummelburg ein Imprint der Ravensburger Buchverlag Otto Maier GmbH, 2020 Bittermonds Bucht © Hummelburg ein Imprint der Ravensburger Buchverlag Otto Maier GmbH, 2020
Юка і капітан Бітэрмонд бестурботна жывуць у самотнай бухце: перад імі мора, за імі лес. Жыццё, у якім свет па той бок лесу, здаецца, не мае ніякага значэння. Але аднойчы сюды прыходзіць  вандроўная гандлярка Кандыдзель з дачкою Лілай. Неўзабаве Кандыдзель раптам знікае, прыхапіўшы найвялікшы скарб Бітэрмонда. Вось тут для дзяўчынак Юкі і Лілы і пачынаецца сапраўдная прыгода.
 
Іх пошукі зніклай Кандыдзель па ходу гісторыі ўсё больш пераплятаюцца з пакутлівымі сумневамі наконт ранейшага жыцця капітана Бітэрмонда і адкрытым пытаннем пра паходжанне Юкі. Свет, у якім дзеці пры гэтым павінны выстаяць, гуляе з элементамі фэнтазі, аднак сутнасць гісторыі юныя чытачы зразумеюць як нешта, што мае наўпроставае дачыненне да іх саміх: гаворка ідзе пра адрыў ад бацькоў, першую пяшчотную закаханасць і пошук уласных каранёў.
Майка Гарэль будуе павольна нарастаючую дугу напружання, якую час ад часу з гумарам ламае. У вобразах Юкі і Лілы яна стварае два розныя характары, сіла якіх не ў апошнюю чаргу палягае ў тым, што яны дапускаюць і балючыя пачуцці. Дзякуючы гэтаму кніга Bittermonds Bucht ("Бухта Бітэрмонда") кранае чытачоў з дзесяцігадовага ўзросту і хвалюе іх.
Hummelburg ein Imprint der Ravensburger Buchverlag Otto Maier GmbH

Maike Harel / Florentine Prechtel (Майка Гарэль / Фларэнціна Прэхтэль)
Bittermonds Bucht (Бухта Бітэрмонда)
Hummelburg ein Imprint der Ravensburger Buchverlag Otto Maier GmbH, 2020
(Выдавецтва Hummelburg ein Imprint der Ravensburger Buchverlag Otto Maier GmbH, 2020 г.)
ISBN: 978-3-7478-0019-5
288 старонак
З дзесяці гадоў

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Kinderbuch-Couch.de