Саніта Муйжніэце раіць
Як вар’яцтва тлумачыла мне свет

Wie der Wahnsinn mir die Welt erklärte © © Hanser Verlag, München, 2019 Wie der Wahnsinn mir die Welt erklärte © Hanser Verlag, München, 2019
Трынаццацігадовая Люцыя хоча ўцячы з дому – ад маці, малога брата і новага сябра маці, які пераехаў да іх, чалавека настолькі станоўчаго, што вытрымаць немагчыма.  Маці дзяўчынкі шмат працуе, і дзецям дастаецца ад яе мала ўвагі. У школе ў Люцыі няма сяброў. Аднойчы яна заўважае ў супермаркеце свой "джэкпот", аб'яву, што патрабуецца чалавек для выгульвання сабакі -- па 20 еўра за гадзіну! Люцыі грошы патрэбны, каб пераехаць у Берлін, дзе жыве адзіны ў свеце "разумны" дарослы чалавек: Берні, колішняя сяброўка мамы. Калі ж дзяўчынка, прыйшоўшы па пазначаным у аб'яве адрасе, звоніць у дзверы, насустрач ёй выходзіць смешны дзядок. Высвятляецца, што ніякага сабакі ў яго няма, а шукае ён асістэнта для напісання чароўнай кухарскай кнігі. Дзядок дзівакаваты, у яго грубая гаворка і яму здаецца, што за ім шпіёняць. Люцыя баіцца, але ёй патрэбны грошы, і таму яна ходзіць да старога. Чароўная сіла рэцэптаў пачынае цікавіць і скептычную Люцыю.
 
Гэтая кніга распавядае пра стасункі і праблемы сённяшніх падлеткаў, пра пераадоленне страхаў, прызнанне самога сябе і іншых, пра здзекі, пра першае каханне, пра ўпартую барацьбу за самастойнасць – як ў Германіі, так і ў Латвіі і ў іншых краінах. Іранічныя ўнутраныя маналогі Люцыі, яе палкія  пачуцці і супярэчнасці паміж падуманым і выказаным аўтарка перадае дасціпнай, умелай і інтэлігентнай мовай. Ілюстрацыі трапныя, яны дазваляюць чытачу перанесціся ў хаос стасункаў, непрыемныя сітуацыі і неадэкватныя рэакцыі  падлеткаў і адчуць іх.
 
За дэбют у літаратуры для падлеткаў і моладзі аўтарка Дзіта Цыпфель у 2020 г. была ўганаравана нямецкай прэміяй за юнацкую літаратуру.
Hanser Verlag

Dita Zipfel, Rán Flygenring (Дзіта Цыпфель / Ран Флігенрынг)
Wie der Wahnsinn mir die Welt erklärte (Як вар'яцтва тлумачыла мне свет)
Hanser Verlag, München, 2019 (Выдавецтва Hanser Verlag, Мюнхен, 2019 г.)
ISBN 978-3-446-26444-1
192 старонкі

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Titel Kulturmagazin
MDR Podcast "Lies das! Der Podcast für Kinder und Jugendbücher" ab 16 Minute
Die Buchbloggerin