Крок 1: Рэгістрацыя на Mein Goethe.de
Для таго, каб карыстацца Onleihe, неабходна зарэгістравацца на нашай старонцы Mein Goethe.de. Калі Вы яшчэ не маеце акаўнту на гэтай старонцы, то зарэгіструйцеся, калі ласка. Рэгістрацыя і карыстанне сервісам для Вас бясплатнае.
Уваход у акаўнт
Рэгістрацыя
Крок 2: Актывацыя Onleihe
Пасля ўваходу ў Mein Goethe.de абярыце пункт меню “Мой Onleihe”і клікніце там на “Увайсці”.
Уваход у Onleihe
Крок 3: Спампоўванне мабільнага дадатку
Спампуйце мабільны дадатак, каб карыстацца сервісам Onleihe на смартфоне альбо планшэце. Адкрыйце дадатак пасля ўстаноўкі.
Мабільны дадатак Onleihe ў PlayStore
Крок 4: Уваход у акаўнт
Адкрыйце меню дадатка Onleihe (злева ўверсе).
>> Абярыце пункт “Бібліятэка Гётэ-Інстытута” („Bibliothek des Goethe-Instituts“)
>> Увайдзіце, увёўшы Вашы пароль і логін для Mein Goethe.de.
Крок 5: Спампоўванне выдання
Вы ўвайшлі ў акаўнт. Абярыце пункт меню “Stöbern”, каб шукаць і спампоўваць выданні.
Крок 6: Прыняццё ўмоў карыстання
Калі Вы будзеце спампоўваць выданне ў першы раз, сістэма аўтаматычна папросіць Вас пагадзіцца з Заявай аб абароне дадзеных і Умовамі карыстання. Калі ласка, пацьвердзіце Вашу згоду.