Onleihe Карыстанне Onleihe на камп'ютары альбо ноўтбуку
На гэтай старонцы мы пакажам Вам, як карыстацца дыгітальнай бібліятэкай Onleihe, якая змяшчае больш за 23.000 нямецкіх выданняў, на камп’ютары альбо ноўтбуку. Іншую інфармацыю аб Onleihe Вы знойдзеце на старонцы Onleihe: дыгітальная бібліятэка.
Для карыстання Onleihe неабходна зарэгістравацца на нашым сайце Mein Goethe.de Калі ў Вас яшчэ няма акаўнта на нашай старонцы, то зарэгіструйцеся там, калі ласка. Рэгістрацыя і карыстанне сервісам бясплатнае.
Вы можаце чытаць узятыя ў карыстанне электронныя кнігі, газеты і часопісы наўпрост у Вашым браўзэры. Падрабязную інфармацыю глядзіце на старонцы Дапамога па карыстанні Onleihe.