Onleihe
Onleihe: дыгітальная бібліятэка

Titelbild - Onleihe: Die digitale Bibliothek Illustration: Maria Tran Larsen © Goethe-Institut

Што такое Onleihe?

Onleihe – гэта бясплатная дыгітальная бібліятэка Гётэ-Інстытута. На сённяшні дзень Вы можаце спампаваць 23.000 нямецкамоўных электронных кніг, аўдыякніг, матэрыялаў для тых, хто вывучае нямецкую мову, часопісаў і газет, а таксама глядзець фільмы ў рэжыме анлайн.
 

Паўсюль, у любы час, бясплатна

Пасля рэгістрацыі і падключэння сервісам Onleihe можна карыстацца на камп’ютары, ноўтбуку альбо смартфоне з дапамогай мабільнага дадатку Onleihe (Android і iOS) – незалежна ад месцазнаходжання і часу.

Хто можа карыстацца Onleihe?

Усе, хто стала пражывае ў Беларусі, могуць карыстацца нашай дыгітальнай бібліятэкай. Зарэгістравацца на Onleihe Вы можаце ў рэжыме анлайн. Быць чытачом нашай бібліятэкі неабавязкова. 

Як зарэгістравацца?

Вы можаце карыстацца сервісам Onleihe з дапамогай розных прыладаў. Далей Вы даведаецеся пакрокава, як зарэгістравацца на  Onleihe і карыстацца ім: