Onleihe Устаноўка мабільнага дадатка Onleihe для Android
На гэтай старонцы мы пакажам Вам, як усталяваць мабільны дадатак Onleiheдля Android. Мабільны дадатак патрэбны Вам, каб карыстацца нашай дыгітальнай бібліятэкай Onleihe, якая змяшчае больш за 23.000 выданняў на нямецкай мове, на смартфонах альбо планшэтах.
Інструкцыю для прыладаў iOS Вы знойдзеце, перайшоўшы па спасылцы Устаноўка мабільнага дадатка Onleihe для прыладаў iOS.
Для таго, каб карыстацца Onleihe, неабходна зарэгістравацца на нашай старонцы Mein Goethe.de. Калі Вы яшчэ не маеце акаўнту на гэтай старонцы, то зарэгіструйцеся, калі ласка. Рэгістрацыя і карыстанне сервісам для Вас бясплатнае.
>> Абярыце пункт “Бібліятэка Гётэ-Інстытута” („Bibliothek des Goethe-Instituts“)
>> Увайдзіце, увёўшы Вашы пароль і логін для Mein Goethe.de.
Крок 5: Спампоўванне выдання
Вы ўвайшлі ў акаўнт. Абярыце пункт меню “Stöbern”, каб шукаць і спампоўваць выданні.
Крок 6: Прыняццё ўмоў карыстання
Калі Вы будзеце спампоўваць выданне ў першы раз, сістэма аўтаматычна папросіць Вас пагадзіцца з Заявай аб абароне дадзеных і Умовамі карыстання. Калі ласка, пацьвердзіце Вашу згоду.