Прэзентацыя кнігі, прагляд відэа і дыскусія
Калі ідзеш праз пекла, не спыняйся: Лісты зняволеных беларускіх жанчын
![Cover "Wenn du durch die Hölle gehst, dann geh weiter" "Wenn du durch die Hölle gehst, dann geh weiter"](/resources/files/jpg1295/cover-bild_anthologie_brief-a-us-dem-gefaengnis_belarus-2300x1000-formatkey-jpg-w320m.jpg)
прэзентацыя кнігі з удзелам Кардэліі Дворжак, Марыны Кастылянчанкі і Фелікса Акермана
«Калі ідзеш праз пекла, не спыняйся. Лісты зняволеных беларускіх жанчын», пад рэдакцыяй Кардэліі Дворжак (edition.fotoTAPETA), уяўляе сабой зборнік выключных лістоў ад выключных жанчын з беларускіх турмаў. Жанчыны-ахвяры дзяржаўнага тэрарызму ў Беларусі гавораць непасрэдна ад першай асобы у лістах і сведчаннях з турмы.
Пра кнігу
Летам 2020 года жанчыны сталі тварам беларускай рэвалюцыі. Пасля скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў яны катапультавалі краіну ў загалоўкі сусветнай прэсы. Рэжым адрэагаваў жорсткімі рэпрэсіямі; усё больш працяглыя турэмныя прысуды за ўсё больш абсурдныя «злачынствы» цяпер з'яўляюцца сумным правілам. З іншага боку, у разгар пераследу, гвалту і тэрору сабраныя тут сведчанні жанчын з турмаў Беларусі – знак годнасці і вытрымкі.
Са сведчаннямі Юліі Слуцкай | Марыі Калеснікавай | Кацярыны Андрэевай | Наталлі Хершэ | Вольгі Класкоўскай | Насты Лойкі | Марфы Рабковай | Алены Гнаўк | Ганны Комар | Вольгі Шпарагі | Інгі Ліндарэнкі | Антона Сарокіна | Вані Мюлера
Удзельні_цы
![Cordelia Dvorák Cordelia Dvorák © © Gael Sebastiano Cordelia Dvorák](/resources/files/jpg1295/cordelia-dvorak_copyright-gael-sebastiano_iii-formatkey-jpg-w100mq.jpg)
Марына Кастылянчанкf працуе ў праваабарончымсектары з 2015года. Да 2021 года таксама ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях як журналістка. З верасня 2021 года Марына Кастылянчанка каардынуе грамадскую кампанію па правах чалавека. Паміж барацьбы з дыскрымінацыяй і за правы жанчын, яе праца сканцэнтраваная на вызваленні праваабаронцаў і ўсіх палітвязняў.
Мадэрацыя
![Felix Ackermann Felix Ackermann © © Jan Zappner Felix Ackermann](/resources/files/jpg1295/felix-ackermann-c-jan-zappner-formatkey-jpg-w100mq.jpg)
Дэталі
ACUD Studio
Veteranenstraße 21
10119 Berlin
Мова: English (with simultaneous translation into Belarusian)
Кошт: free entrance
Частка серыі Goethe-Institut im Exil