Месца дыскусій і міжкультурнага абмену
У краінах, дзе Goethe-Institut ды іншыя міжнародныя культурныя ўстановы мусілі зачыніць свае прадстаўніцтвы з-за войнаў або цэнзуры, многія людзі мастацтва і інтэлектуальнай працы губляюць прасторы для выказвання нязгоды, дыялогу і міжкультурнага абмену. Goethe-Institut у выгнанні — гэта пляцоўка для сустрэч, абароненая прастора і сцэна для людзей культуры, якія больш не могуць працаваць на радзіме.