Праграма кароткаметражных дакументальных фільмаў
Праграма кароткаметражных дакументальных фільмаў
Праграма кароткаметражных дакументальных фільмаў: "Дзённік Анастасіі" (Максім Буйніцкі), "Маладосць па-беларуску" (Ксенія Галубовіч) і "Жыве мабіль: ад рэвалюцыі да вайны" (Volia Vieras)
Дзённік Анастасіі
Максім Буйніцкі, 2023, 20 хв.
© Gdynia Film School
Паходзіць з Бабруйска ў Беларусі. Выпускнік Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэатра, кіно і тэлебачання ва Украіне. Аўтар мастацкіх і дакументальных фільмаў, адзначаных на фестывалях.
фільм-пераможца кінапрэміі "Чырвоны верас'24".
Пасля паказу фільма адбудзецца размова з галоўнай гераіняй Анастасіяй Рыдлеўскай.
***
Маладосць па-беларуску
Рэжысёр: Ксенія Галубовіч, 23 хв.
Нягледзячы на складаную сітуацыю ў Беларусі, не ўсе маладыя людзі пакінулі краіну. Наймаладзейшыя засталіся жыць ў краіне і працягваюць ствараць для сябе новую рэальнасць. Іх вечарыны і імпрэзы часам здаюцца апошнім канцэртам на тонучым караблі. З-за свайго ўзросту яны ўспрымаюць небяспеку інакш, чым папярэдняе пакаленне. Гэтыя маладыя людзі больш упэўненыя ў будучыні і ва ўласных сілах.
Фільм-пераможца другой Беларускай прэміі кінакрытыкаў "Чырвоны верас" 2024 г.
Ксенія Галубовіч (1988) - фатографка журналістка і рэжысёрка з Беларусі. Працавала ў розных незалежных беларускіх і замежных СМІ. З 2020 года і пачатку пратэстаў у Беларусі яна зняла пяць кароткаметражных і сярэднеметражных дакументальных фільмаў для Current Time TV і стварыла інтэрнэт-дзённік для Arte.tv, прысвечаны жыццю ў Беларусі падчас і пасля рэвалюцыі. (2021 - Франка-нямецкая журналісцкая прэмія).
Яе кароткі фільм «Маладосць па-беларуску» атрымаў прэмію Чырвоны верас за лепшы дакументальны кароткаметражны фільм.
фільм-пераможца кінапрэміі "Чырвоны верас'24".
Пасля паказу фільма адбудзецца размова з Ксеніяй Галубовіч.
***
Жыве мабіль: ад рэвалюцыі да вайны
Volia Vieras, 16 хв
© Andrei Karalevich
Героі: Андрэй Кулакоў, Караліна Цярэнцьева, Яна Шостак, Юлія Панадзій
Рэжысёр і аператар: Воля Верас
Мантаж: Воля Верас, Андрэй Кашперскі
Гукарэжысёр: Марыя Валошкавая
Выканаўчы прадзюсар: Андрэй Каралевіч
Асаблівая падзяка: Сцюартам свету з грамадзянскага аб'яднання "ПАРТЫЗАНКА"
Пасля паказу фільма адбудзецца размова з рэжысёркай Воляй Верас.