Адкрыццё
Адкрыццё: чытанне і дыскусія з Сашам Філіпенкам
![Sasha Filipenko Sasha Filipenko](/resources/files/jpg1298/sasha-filipenko_copyright_gio-kardava-2300x1000-formatkey-jpg-w320m.jpg)
З нагоды адкрыцця фестывалю «Краіна ў фокусе: Беларусь» з прывітальнымі словамі выступяць Ёханэс Эберт, генеральны сакратар Goethe-Institut, доктар Табіяс Лінднер, прадстаўнік федэральнага міністэрства замежных спраў і член Бундэстага (Bündnis90/Die Grünen), а таксама Мішэль Мюнтэферынг, член Бундэстага (SPD) і старшыня падкамітэта па знешняй культурнай і адукацыйнай палітыцы. Пасля гэтага куратарка фестывалю Вера Дзядок прадставіць праграму мерапрыемстваў.
Пасля нас чакае чытанне з пісьменнікам Сашам Філіпенкам, які паўдзельнічае у дыскусіі з гісторыкам мастацтва і куратаркай Ленай Прэнц.
Аўтар Саша Філіпенка, які жыве ў Швейцарыі, заваяваў вядомасць перш за ўсё сваім раманам «Былы сын». У кнізе ён звяртаецца да расчаравання моладзі застоем у падманлівай стабільнасці Беларусі.
У сваіх апошніх раманах «Чырвоны крыж» і Крэмулятар» ён распавядае пра жорсткасць і ўсюдыіснасць савецкіх рэпрэсій, якія ўсё часцей сустракаюцца ў постсавецкіх краінах. З інсайдэрскага пункту гледжання шматгадовага супрацоўніка расійскіх тэлеканалаў Саша Філіпенка таксама крытыкуе ролю СМІ ў ачмурэнні і маніпуляцыі грамадствам.
Аўтар і мадэратарка Лена Прэнц распавядуць аб актуальнасці працы Філіпенкі ў беларускім кантэксце і ролі сучаснай літаратуры.
Мадэрацыя
Дэталі
ACUD Studio
Veteranenstraße 21
10119 Berlin
Мова: Russian, English, German
Кошт: Уваход вольны
Частка серыі Goethe-Institut im Exil
Колькасць месцаў абмежаваная, жывая трансляцыя ў клубе ACUD