Воркшоп і канцэрт
Гуканне вясны з Kriwi

Kriwi
© Elya Yalonetski

ACUD Theater

Музыка Kriwi – гэта мудрагелістая сумесь трох жаночых галасоў, жывых лупінгаў, гітар і перкусійнай электронікі. Бадай найважнейшы этна-ф'южн-гурт з Беларусі запрашае на гуканне вясны паводле старажытнага беларускага паганскага абраду.  
 
Наведвальні_цы змогуць ня толькі паслухаць музыку, але і паўдзельнічаць у сумесных спевах у тэатры ACUD. Затым абуджэнне прыроды і прылёт птушак будуць вітацца інтэрактыўным перфомансам у суседнім Вайнбергспарку.   
 
Акуніцеся ў гэты традыцыйны рытуал усімі пачуццямі – няхай вас агорне  кантраст фальклорных і сучасных гукаў гэтага ўнікальнага беларускага этна-гурта. 
 
Вераніка Круглова – спявачка, лідарка Kriwi, актрыса, фізіятэрапеўтка, сертыфікаваны майстар Дзэн Шыяцу для аздараўлення і развіцця асобы. 
 
Настасся Хмель
– спявачка, мультыінструменталістка, кампазітарка і настаўніца. 
 
Аквалерыя Новік –  спявачка, выкладчыца спеваў і кампазітарка. 
 


 

Дэталі

ACUD Theater

Veteranenstraße 21
10119 Berlin

Кошт: Уваход вольны, патрабуецца браніраванне


Частка серыі Goethe-Institut im Exil