Анжаліка Крашэўская і Анэт Грошнер, мадэратар Якаб Рачак
ACUD Studio
Анэт Грошнер неаднаразова выступала ў Мінску як аўтарка і сябра тэатральнага калектыву She She Pop, запрошанага ў 2017 годзе дырэктаркай фестывалю «TeArt» Анжалікай Крашэўскай. Цяпер Анжаліка пакінула Беларусь і жыве ў Нямеччыне.
Абедзьвюх аб'ядноўвае яшчэ адна акалічнасць: Анжэліка нарадзілася ў Магдэбургу ў сям'і савецкага афіцэра. Анэт таксама нарадзілася ў Магдэбургу і працуе з гісторыяй свайго роднага горада. П'еса, прысвечаная гэтай тэме, пакуль яшчэ не была пастаўленая. Чаго для гэтага не хапае і якія перспектывы наогул адсутнічаюць у нямецкім культурным сектары, Анжаліка і Анэт абмяркуюць разам з Якабам Рачакам, былым кіраўніком Goethe-Institut у Мінску.