Літаратурнае чытанне і дыскусія
Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч

Julia Cimafiejeva & Alhierd Bacharevic
© Beladania Culture Society

Літаратурнае чытанне і дыскусія

ACUD Studio

З восені 2020 года беларускі сучасны аўтар Альгерд Бахарэвіч і аўтарка Юлія Цімафеева жывуць у еўрапейскім выгнанні – у Грацы, Швейцарыі і Гамбургу.

У сваім развітальным тэксце «Апошняе слова дзяцінства» Альгерд Бахарэвіч разглядае паняцце фашызму і яго інтэрпрэтацыю ў Савецкім Саюзе, праз якую фашызм стаў рэальнасцю. Паэтка Юлія Цімафеева ў 2020 годзе напісала літаратурны дзённік пра падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў у краіне. У 2023 годзе чытанне яе дакументальнага твора «Экстрэмісты», у якім распавядаецца пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, адбылося ў берлінскім Maksim Gorki Theater. У фотаэсэ «Мінск. Горад, якога мне не стае», аўтарка распавядае  гісторыю тугі, настальгіі і надзеі на ўз'яднанне. Ці пазнае Мінск аўтара_к, калі яны вернуцца?  
Гэта зойме шмат часу, вяртанне будзе цяжкім, адказвае Альгерд Бахарэвіч у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «Хлопчык і снег», якая  была напісаная ўжо ў выгнанні і ўяўляе сабой своеасаблівыя ўцёкі ў дзяцінства. У адрозненне ад шматлікіх мастакоў, Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч ня змоўклі ў выгнанні, а напісалі тры кнігі, кожная з якіх па-свойму стасуюцца з дзяржаўнай прапагандай, падзеямі пасля 2020 года і жыццём у выгнанні.  

Найважнейшы раман Альгерда Бахарэвіча«Сабакі Эўропы»», быў выдадзены на нямецкай мове ў 2024 годзе Ен паміж іншым разглядае феномен мовы і часткова напісаны на сканструяванай мове «Бальбута». Яго кнігі забароненыя ў Беларусі, яго раманы «Сабакі Эўропы» і «Апошняя кніга пана А.» класіфікуюцца як экстрэмісцкія. 
 

  • Julia Cimafiejeva & Alhierd Bacharevic © Book Arsenal Kyiv

  • Julia Cimafiejeva © Book Arsenal Kyiv

  • Alhierd Bacharevic © Violetta Savchits

 

Удзельні_цы


Юлія Цімафеева (нар. 1982) – беларуская пісьменніца і перакладчыца. Яна аўтарка чатырох тамоў паэзіі на беларускай мове і дакументальнай кнігі «Minsk Diary» на англійскай мове». Яе творы перакладзены на некалькі моў і з 'явіліся ў розных праектах, анталогіях і часопісах. Яе апошнія публікацыі на нямецкай мове – «Der Angststein. « (edition.fotoTAPETA, 2022) і «Мінск. Die Stadt, die ich vermisse. Fotografie. Gedichte (EDITIONfrölich, 2022). У Злучаных Штатах таксама выйшла кніга Цімафеевай – «Motherfield: Poems & Belarusian Protest Diary», выпушчаная Deep Vellum у лістападзе 2022 года. Разам з мужам, пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам, жыве ў выгнанні.


Альгерд Бахарэвіч (нар. 1975 г. у Мінску) – беларускі пісьменнік. Вывучаў беларускую літаратуру і мовазнаўства ў педагагічным універсітэце ў Мінску. Выдаў некалькі раманаў і зборнікаў эсэ; яго кнігі перакладзены на нямецкую, англійскую, польскую, французскую, рускую і іншыя мовы. У 2017 годзе быў апублікаваны яго 900-старонкавы твор «Сабакі Эўропы». Раман, які сам Бахарэвіч пераклаў на рускую мову, трапіў у шорт-ліст найбуйнейшай расійскай літаратурнай прэміі «Большая книга».  Беларускі свабодны тэатр паставіў спектакль па гэтым рамане з выстпамі ў Мінску, Лондане, Парыжы, Адэлаідзе і Берліне (Deutsches Theater). У Беларусі Альгерд Бахарэвіч быў узнагароджаны шматлікімі літаратурнымі прэміямі (сярод іншых «Кніга года»). У 2021 годзе ён быў узнагароджаны нямецкай прэміяй Эрвіна Піскатара.   

Мадэрацыя

Вера Дзядок – перакладчыца, менеджэрка культурных праектаў.
Пасля атрымання філалагічнай адукацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце працавала журналісткай і перакладчыцай. З 2008 года працавала каардынатаркай культурных праграм і перакладчыцай ў Гётэ-Інстытуце ў Мінску.
Пасля спынення працы Інстытута ў 2021 пераехала жыць у Вільню, дзе працуе перакладчыцай і менеджэркай культурных праектаў.

Дэталі

ACUD Studio

Veteranenstraße 21
10119 Berlin

Мова: Belarusian (with simultaneous translation into German)
Кошт: free entrance


Частка серыі Goethe-Institut im Exil