Exhibition
Руфіна Базлава: серыя "Гісторыя беларускай выжыванкі"
![Руфіна Базлава: серыя "Гісторыя беларускай выжыванкі" Руфіна Базлава: серыя "Гісторыя беларускай выжыванкі"](/resources/files/png153/rufina-bazlova-header-2300x1000-2-formatkey-png-w320m.png)
9 жніўня 2020 года па ўсёй Беларусі успыхнулі мірныя, дэцэнтралізаваныя пратэсты з мэтай аспрэчыць фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў.
Цыкл прац Руфіны Базлавай заснаваны на вядомых традыцыйных беларускіх арнаментах і камбінацыі белага і чырвонага колеру, якая служыць цэнтральным элементам у яе творах і цяпер небяспечная ў Беларусі.
Выкарыстанне традыцыйнае вышыўкі ў мастацкіх мэтах – гэта шырока распаўсюджаная транснацыянальная з'ява. Тут элементы беларускае культуры выкарыстоўваюцца як нацыянальны здабытак і знак прыналежнасці. Беларуская вышыўка – гэта своеасаблівы код для захавання інфармацыі аб жыцці людзей. Руфіна Базлава выкарыстоўвае гэты сродак, каб распавесці гісторыю беларускай рэвалюцыі, прычым кожны твор адпавядае падзеі, якая адбылася падчас пратэстаў у 2020 годзе. Назва цыклу заснаваная на гульні слоў: вышыванка ператварылася ў выжыванку. Цыкл уключае ў сябе працы ў розных формах і тэхніках: графіку, ручную і машынную вышыўку, анімацыю, трафарэтны друк, эстамп і іншыя.
жаночы трыумвірат, якая была створана для ўручэння прэміі Карла Вялікага ў 2022 годзе ў Аахене. У жніўні 2022 года украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на адкрыцці Тыдня незалежнасці быў апрануты ў вышыванку з арнаментам ад Руфіны. Мастачка заснавала аб'яднанне Stitchit, якое працуе над міжнародным праектам салідарнасці #FramedinBelarus, прысвечаным палітычным зняволеным у Беларусі. Праз калабаратыўны падыход Stitchit прыцягвае да працэсу свтарэння розныя супольнасці і асобных людзей, размывае межы аўтарства і стварае платформу для галасоў, якія часта выключаны з мэйнстрымнага мастацкага дыскурсу. У 2023 годзе Руфіна была стыпендыяткай праграмы ArtsLink і працавала ў рэзідэнцыі ў Hyde Park Art Center у Чыкага.