перфоманс, канцэрт, вокршоп Сmok! Цмок! Tanzen!

Cmok! Цмок! Tanzen! - Keep Minsk Weird © kostkadsgn

Сб, 23.03.2024

09:00 - 04:00

ACUD Club

Weird punky fairy tale by #KeepMinskWeird

Цмок! Цмок! Танцы! гэта незвычайная панк-казка пра аб'яднанне ў час адчужэння, натхнёная займальнай беларускай міфалогіяй і разчараваннем ад беларускай рэальнасці. Мы збіраемся разам 23 сакавіка, паміж раўнадзенствам і поўным месяцам, каб стварыць нашы ўласныя рытуалы дзеля таго, каб пашырыць правы і магчымасці, прызнанне і роўнасць, — для нас, для вас, для ўсіх. Мы заклікаем старажытнабеларускага Цмока, казачную, рухомую, гнуткую істоту, каб яна стала нашым гідам па мерапрыемству. Мы вызваляем яго/яе ад ролі антаганіста ў барацьбе з мужчынамі-ратаўнікамі, але пакідаем свабоду заставацца спакуснікам (па актыўнай згодзе!).

Канцэпцыя свята прадугледжвае не толькі рэйвы і вечарыны. Праява жыцця падчас перажывання страты — гэта ўніверсальны досвед, які аб'ядноўвае розныя часы і культуры. Калі з'яўляецца патрэба ў разуменні, эмпатыі і сувязі — танцы, музыка, вусная размова, выяўленчае мастацтва становяцца формай падтрымкі, а таксама могуць стаць сімвалам супраціву. Рух як супраціў стану здранцвення; гучнасць як супраціў прымусоваму маўчанню. Мы прыдумваем рытуалы, якія дапамагаюць перадаваць пачуцці праз наша цела, мы вяртаем сабе эмоцыі, пачуццёвасць, радасць і веру, і запрашаем вас сустрэцца з намі, даведацца нашу гісторыю і падзяліцца сваёй.

Вы можаце удзельнічаць на ўсе 100 ці спакойна назіраць, маліцца, хваліцца стылевым адзеннем, прамаўляць загаворы альбо саджаць маленькія далікатныя кветкі. Хавайцеся за маскай або пакажыце свой сапраўдны твар, толькі не забудзьцеся падрыхтаваць свае самыя лепшыя танцавальныя туфлі.

Назад