Друкарскі перфоманс Дзмітрыя Строцава з удзелам паэтак Сабіны Брыло і Таццяны Нядбай

Header Belarus © Goethe-Institut im Exil

Сб, 23.03.2024

04:00 - 05:30

Lady Liberty Library

Выдавецтва hochroth Minsk дзейнічае ў Берліне з пачатку 2023 года і спецыялізуецца на выданні сучаснай беларускай паэзіі. Асаблівасцю выдавецкага працэсу hochroth Minsk з'яўляецца тое, што ўсе кнігі збіраюцца ўручную. На друкарскім пэрформансе мы прадэманструем поўны цыкл зборкі некалькіх новых кніг. Мы прапануем жадаючым з аўдыторыі гледачоў паўдзельнічаць у гэтым займальным працэсе. Разам з вамі мы будзем друкаваць, клеіць і рэзаць - ствараць кнігі.

Тэхналагічныя аперацыі будуць перамяжоўвацца чытаннем вершаў. Для гэтага мы запрашаем аўтараў нашай паэтычнай серыі Сабіну Брылу і Таццяну Нядбай. Да сустрэчы на друкарскім перформансе!  

Дзмітрый Строцаў, нарадзіўся ў 1963 годзе ў Мінску, беларускі паэт, які піша на рускай мове. Пасля вывучэння архітэктуры ён спачатку працаваў дызайнерам, а потым у выдавецкім сектары. З'яўляецца аўтарам дзесяці кніг вершаў і выдаўцом паэтычнай серыі «Мінская школа». Сябра Беларускага ПЭНа. Яго вершы атрымалі мноства ўзнагарод і былі перакладзены на шматлікія мовы. Дзмітрый Строцаў у цяперашні час жыве ў Берліне.

Taciana Niadbaj © privat Таццяна Нядбай – прэзідэнтка Беларускага ПЭНа, аўтарка, праваабаронца, кіраўніца культурных і медыйных праектаў. Яна нарадзілася ў Полацку, вучылася ў Мінску, Вільні і Любліне, працавала у Варшаве і Мінску. У 2015 годзе яна вярнулася ў Беларусь, дзе працавала для незалежных СМІ (Прэс-клуб Беларусь, да 2017 года), у сферы беларускай літаратуры, культуры і правоў чалавека (Беларускі ПЭН) і каардынавала іншыя культурныя, медыйныя і выдавецкія праекты. У ліпені 2021 года ёй давялося пакінуць Беларусь па меркаваннях бяспекі і перанесці офіс Беларускага ПЭНа ў Варшаву. Таццяна Нядбай – сузаснавальніца фонда «Адкрытая культура» і яго віцэ-прэзідэнтка, сябра і старшыня Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні. Яна супрацоўнічае з незалежным беларускім СМІ «SNplus». Яна з'яўляецца аўтаркай адзначанай узнагародамі кнігі вершаў «Сірэны спяваюць джаз» (Połackija Łabirynty, 2014), а таксама пераклала на беларускую мову некалькі літаратурных твораў. У снежні 2022 года выдала кнігу «Алесь Бяляцкі на свабодзе», прысвечаную беларускаму праваабаронцу.

Sabina Brilo © Dirk Skiba Сабіна Брыло вывучала медыя і камунікацыю, а таксама міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека.
З 1994 па 2011 год пісала пра закон і палітыку для розных  СМІ, такіх як «Femida»  і «Femida-Nova», мела рубрыку на сайце New Europe, была рэдактаркай радыёшоу «Белсата». На працягу 17 гадоў яна была сябрам экспертнай групы Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая займаецца медыяманіторынгам выбарчых кампаній у Беларусі. Сабіна Брыло была членам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў, абедзве з якіх былі ліквідаваныя ўладамі летам 2021 года.

Назад