Дыскусія Беларускія творцы ў выгнанні: Рэчаіснасць і спадзяванні

Header Belarus © Goethe-Institut im Exil

Ндз, 24.03.2024

08:00 - 09:30

ACUD Studio

Дыскусія з Вольгай Шпарагай і Крысцінай Фішэр, мадэратар Якаб Рачак

Ужо да фальсіфікаваных выбараў у 2020 годзе Германія стала прытулкам для культурных дзеячаў з Беларусі. Марыя Калеснікава, асуджаная ў 2021 годзе на адзінаццаць гадоў пазбаўлення волі за «спробу захопу ўлады» ў Беларусі, раней займалася музыкай і культурным мэнэджментам для штутгартскага фестываля «ECLAT»/«Музыка стагоддзяў». З моманту яе арышту фестываль займаецца падтрымкай беларускіх творцаў у нямецкім выгнанні і стаў важным каналам прасоўвання беларускай культуры. 

Якую ролю адыграла культура ў пратэстах 2020/21? Як эміграцыя ўплывае на ўласную культурную практыку і як яна зменіць беларускую культуру ў доўгатэрміновай перспектыве? Якія новыя формы сетак грамадзянскай супольнасці і салідарнасці з’явіліся праз гэта?  
У дыскусіі прымуць удзел дырэктарка фестывалю «ECLAT»/«Музыка стагоддзяў» Крысціна Фішэр і філосафка і аўтарка Вольга Шпарага. Мадэратарам выступіць Якаб Рачак, былы кіраўнік Goethe-Institut ў Мінску. 

Удзельні_цы

Olga Shparaga © Violetta Savchits Вольга Шпарага – беларуская філосафка і палітычная актывістка, якая лічыцца адной з натхняльніц масавых пратэстаў у Беларусі ў канцы лета 2020 года. Сузаснавала Еўрапейскі каледж свабодных мастацтваў (ECLAB) у Мінску ў 2014 годзе і выкладала там філасофію да 2021 года. Падчас масавых пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года Вольга Шпага сузаснавала Фем групу ў Каардынацыйнай радзе, створанай па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай. Як удзельніцу фемінісцкай групы яе арыштоўвалі ў кастрычніку 2020 года. Каб пазбегнуць надыходзячага крымінальнага суда, яна ўцякла ў Вільнюс. У 2021 годзе выйшла яе кніга «У рэвалюцыі жаночы твар: Выпадак Беларусі» у выдавецтве Suhrkamp Verlag. У цяперашні час яна з'яўляецца супрацоўніцай Інстытута гуманітарных навук у Вене. У 2024 годзе яе праца была ўзнагароджана прэміяй Вальтэра ад Патсдамскага універсітэту за талерантнасць, міжнароднае разуменне і павагу да адрозненняў. 

 
Christine Fischer © Manu Theobald Крысціна Фішэр з'яўляецца мастацкай дырэктаркай «Музыкі стагоддзяў» у Штутгарце, мэнэджэркай ансамбля Neue Vocalsolisten і мастацкай дырэктаркай фестывалю Neue Musik ECLAT. Яна запусціла шматлікія ініцыятывы і сеткі па прасоўванні сучаснай музыкі і рэгулярна ўдзельнічае ў камітэтах і журы новай музыкі. 

Мадэрацыя

Jacob Racek © Loredana La Rocca Якаб Рачак узначальвае аддзел інфармацыі ў штаб-кватэры Goethe-Institut ў Мюнхене. Раней ён быў кіраўніком Мінскага Goethe-Institut, якому давялося спыніць сваю дзейнасць з-за рэпрэсій беларускага рэжыму. Працаваў куратарам і культурным мэнэджэрам нямецкіх і міжнародных галерэй і ўстаноў, у тым ліку Staatliche Kunsthalle Baden-Baden і Robert Bosch Stiftung. 

 

Назад