Пачынаючы з 2018 года, Гётэ-Інстытуты ў Польшчы прапануюць анлайн-праект litera_tura:de, у межах якога эксперты з краін Сярэдняй Еўропы пішуць рэцэнзіі аб літаратурных творах, на якія звяртаюць увагу ў нямецкай культурнай прасторы. У тым ліку і аб літаратуры для дзяцей і моладзі.
Усе згаданыя выданні можна ўзяць у карыстанне ў бібліятэках Гётэ-Інстытутаў у Сярэдняй Еўропе альбо ў электроннай бібліятэцы Onleihe.